Маладзёвая ініцыятыва "StudAlliance" пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Музея ахвяр генацыду зладзіла беларуска-літоўскі круглы стол, на якім была прэзентаваная праблематыка савецкай спадчыны ў Беларусі.
Выкладчыкі праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Юры Бачышча і Сяргей Харэўскі распавялі прысутным пра мастацтва ў савецкі перыяд гісторыі Беларусі, а таксама пра палітыку атэізму, якая ажыцяўлялася і працягвае ажыцяўляцца на тэрыторыі Беларусі.
Дыскусія прайшла канструктыўна. Навукоўцы з Беларусі і Літвы дамовіліся больш шчыльна супрацоўнічаць у пытаннях, якія датычацца савецкай спадчыны. Акрамя таго, восенню ў Вільні адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 10-годдзю “Трыбунала над камунізмам”, які адбыўся 10 год таму ў літоўскай сталіцы. Вырашана, што ў восеньскай канфэрэнцыі будуць браць удзеел і прадастаўнікі Беларусі.
Круглы стол быў арганізаваны ў межах навукова-адукацыйнага праекту “Савецкая спадчына ў Літве: учора і сёння”. У канцы траўня у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбудзецца яшчэ адзін круглы стол, на якім будуць прэзентаваныя літоўскія трансфармацыйныя працэсы пераходу з савецкай сістэмы на нацыянальна-дэмакратычную.
Выступае Ігар Кузняцоў
Сяргей Харэўскі
Юры Башура
Прэс-служба "StudAlliance"