Маладзёвая ініцыятыва "StudAlliance" пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Музея ахвяр генацыду запрашае на беларуска-літоўскі круглы стол.
Маладзёвая ініцыятыва "StudAlliance" пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Музея ахвяр генацыду запрашае на беларуска-літоўскі круглы стол “Савецкая спадчына ў Беларусі: гісторыя і культура, камуністычныя рэпрэсіі і палітыка атэізму”.
На круглым стале будуць прэзентаваныя даклады беларускіх даследчыкаў і навукоўцаў па беларускай праблематыцы па пытаннях, датычных савецкай спадчыны.
Тэмы дакладаў:
“Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі: лічбы і факты” (Ігар Кузняцоў),
“Мастацтва ў савецкай Беларусі” (Сяргей Харэўскі),
“Палітыка атэізму ў Беларусі” (Юры Бачышча).
Круглы стол арганізуецца ў межах навукова-адукацыйнага праекту “Савецкая спадчына ў Літве: учора і сёння”.
Мерапрыемства адбудзецца 22 красавіка ў будынку Музея ахвяр генацыду (Вільня, вул. Ауку 2A/Aukų g. 2A).
Пачатак мерапрыемства – 16:00.
Шчыра запрашаем!