Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

У сакавіцкім нумары вашай ўвазе прапануецца дажджэст святкавання Дня Волі ў беларускіх суполках розных краін, апошнія навіны з жыцця Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ды беларусаў па ўсім свеце, віншаванні сябрам Вялікай Рады, каляндар памятных дат на красавік.
Да прыкладу, у гэтым нумары можна пазнаёміцца з наступнымі артыкуламі:

“Беларускі кнігазбор” адзначыў юбілей”: Нядаўна свет пабачыў юбілейны, пяцідзесяты том праекту. Гэтую падзею МГА “Белкнігазбор” вырашыла адзначыць супольна з МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” святочнай вечарынай пад назвай “Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”...

“Беларусь ў нашых сэрцах”: Мастацкая выстава пад назвай “Беларусь у нашых сэрцах” адкрылася 1 сакавіка ў Чыкага ў вялікай зале Цэнтра для пажылых “Forever Young”…

У рубрыцы “Навіны друку” можна прачытаць пра кнігу сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, прафесара Адама Мальдзіса “Белорусские сокровища за рубежом” і пра кнігу прафесара славянскай літаратуры Універсітэта Ватэрлоо Зіны Гімпелевіч “Беларуска-яўрэйскія пісьменнікі ХХ стагоддзя: паходжанне, гісторыя, дыскурс і біяграфіі”, выдадзеную Цэнтрам беларускіх даследаванняў (Канзас, ЗША).

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”