ладзяць прэзентацыю
новага праекта Лявона Вольскага “Белая яблыня грому” ў Вільні
17 красавіка шанец адкрыць для сябе беларускія літаратурныя скарбы ў інтэрпрэтацыі Лявона Вольскага атрымаюць жыхары Вільні. Слухачы Беларусі ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з гэтым праектам падчас канцэрта-прэзентацыі ў Мінску 23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры.
Унікальны і наватарскі праект з 12 песняў на словы хрэстаматыйных беларускіх паэтаў стане не адзіным падарункам лёсу прыхільнікам творчасці Лявона Вольскага.
Пасля кароткага антракту слухачоў чакаюць сюрпрызы. Выкананне Вольскім песняў новых і тых, што даўно ўжо сталі хітамі, творы з любімай усімі “Крамбабулі”, нязмушаная гутарка, знаёмства з новымі цікавымі музыкамі і шмат чаго іншага.
Арганізатары мерапрыемства робяць падарунак усім прыхільнікам творчасці Лявона Вольскага і легендарных беларускіх паэтаў – уваход на канцэрт будзе вольны!
Канцэрт адбудзецца ў клубе "Mulen ružas" (V. M. Putino g. 5 - насупраць офіса ЕГУ) 17 красавіка.
Пачатак а 19:00.