прадстаўляюць дыскусійны праект
“Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры”
“Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Кнігарня Наша ніва, 2007) і
“Пакахай мяне, калі ласка” (Кнігарня пісьменніка, 2009) – два зборнікі жаночай прозы, падрыхтаваныя незалежнымі выдавецкімі ініцыятывамі.
Што будзем рабіць:
Збіраемся тройчы ў кнігарніЎгалерэі (пр. Незалежнасці, 37А) і размаўляем пра тое, ЧЫМ ЁСЦЬ СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЖАНОЧАЯ ПРОЗА.
Заўсёды з намі – таленавітыя аўтаркі, удзячныя чытачы, цвярозыя крытыкі і тыя, хто хоча ведаць, чаму можа навучыць сваіх і чужых дзяцей жанчына, якая стварае літаратуру.
Як гэта будзе адбывацца:Першая дыскусія праходзіць сярод літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Гаворым пра асаблівасці жаночага пісьма як такога і беларускага ў прыватнасці.
У другой дыскусіі ўдзельнічаюць актывісткі жаночых рухаў і самотныя змагаркі за правы жанчын. Адказваем на пытанне: ці мяняе гэтая літаратура сучасную беларускую жанчыну, а калі мяняе, то ў які бок. Мадэратары: Аляксандра Дынько і Яўгенія Іванова
На трэцюю дыскусію прыйдуць студэнты-інжэнеры, -псіхолагі і медыкі. Гаворым пра тое, ці цікава гэта ўсё чытаць, і як інтарэс да такой літаратуры залежыць ад прафесіі. Мадэратар: Анатоль Івашчанка
Навошта ўсё гэта трэба:
Каб зразумець, хто гэта піша і хто гэта чытае. Каб даведацца, ці ёсць нешта адметнае у жаночым спосабе пісьма і бачання свету. Каб звесці разам жывых жанчынаў і літаратурных герояў. Каб сустрэцца і сказаць адзін аднаму прыемныя і важныя словы.
Гэта адкрытыя дыскусіі -- ПРЫЙДЗІ І СКАЖЫ СВАЁ СЛОВА!
***
8 красавіка адбылася дыскусія першая: “Kinder – Küche – Kirche – Knihi”
Гаворылі пра асаблівасці жаночага пісьма як такога і беларускага ў прыватнасці на падставе двух зборнікаў жаночай прозы -- “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Кнігарня Наша ніва, 2007) і “Пакахай мяне, калі ласка” (Кнігарня пісьменніка, 2009).
Дыскусію мадэравалі літаратаркі Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч, а ў якасці дыскутантаў выступілі Барыс Пятровіч, Ірына Саламаціна, Святлана Калядка, Ігар Бабкоў.
Падрабязней пра тое, як прайшла першая дыскусія, чытайце тут.
Месца правядзення дыскусій – кнігарняЎгалерэі (Мінск, пр.Незалежнасці, 37А)
Кантакт: