Аляксею Марачкіну -- 70 год

30 сакавіка 70-гадовы юбілей святкуе вядомы беларускі мастак і грамадскі дзеяч, кіраўнік МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2005–2009 гг. Аляксей Марачкін.
Алесь МАРАЧКІН30 сакавіка 70-гадовы юбілей святкуе вядомы беларускі мастак і грамадскі дзеяч, кіраўнік МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2005–2009 гг. Аляксей Марачкін.

Аляксей Марачкін нарадзіўся ў вёсцы Папоўшчына (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці) 30 сакавіка 1940 года. У 1962 г. атрымаў дыплом Віцебскага педагагічнага інстытута, у 1972 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (БДТМІ, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў – БелАМ). У БелАМ працаваў з 1988 г., з 1990 да 1997 г. быў загадчыкам кафедры жывапісу БелАМ. Паводле палітычных матываў быў вымушаны пакінуць пасаду ў 1997.

Актыўны ўдзельнік руху мастацкай апазіцыі ў 1970–1980-я гг. Адзін з заснавальнікаў БНФ (Аргкамітэт – кастрычнік 1988 г.). Старшыня мастацкага савету пры Беларускім фондзе культуры, сябра прэзідыўма Саюза мастакоў Беларусі. Старшыня мастацкай суполкі “Пагоня” (з 1991 г.). Арганізатар шматлікіх неафіцыйных выставаў і мастацкіх імпрэзаў нацыянальна-вызвольнага кірунку.

Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны за высокія дасягненні ў справе нацыянальнага адраджэння, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа (1992).

Выставы твораў Аляксея Марачкіна праходзяць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой (у беларускім музеі ў Нью-Ёрку, у грамадскім цэнтры “Полацак” у Стронгсвілі (ЗША), а таксама ў Польшчы і Украіне). У межах выставы “Мастацтва супраць дыктатуры” творы Аляксея Марачкіна дэманстраваліся ў эстонскім парламенце, у кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне, у нарвежскім парламенце. Менавіта яго рукамі быў распісаны іканастас царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе (ЗША).

Працы Аляксея Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеях і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Нямеччыны. Абраз “Маці Божая Чарнобыльская” – у алтары царквы Жодзіна.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуе шаноўнага Аляксея Антонавіча са святам і жадае выдатнага задароўя, доўгіх гадоў жыцця, мужнасці, сілаў і натхнення на далейшую грамадскую і творчую дзейнасць!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Фота www.zautra.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение