Аляксей Марачкін нарадзіўся ў вёсцы Папоўшчына (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці) 30 сакавіка 1940 года. У 1962 г. атрымаў дыплом Віцебскага педагагічнага інстытута, у 1972 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (БДТМІ, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў – БелАМ). У БелАМ працаваў з
Актыўны ўдзельнік руху мастацкай апазіцыі ў 1970–1980-я гг. Адзін з заснавальнікаў БНФ (Аргкамітэт – кастрычнік
Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны за высокія дасягненні ў справе нацыянальнага адраджэння, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа (1992).
Выставы твораў Аляксея Марачкіна праходзяць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой (у беларускім музеі ў Нью-Ёрку, у грамадскім цэнтры “Полацак” у Стронгсвілі (ЗША), а таксама ў Польшчы і Украіне). У межах выставы “Мастацтва супраць дыктатуры” творы Аляксея Марачкіна дэманстраваліся ў эстонскім парламенце, у кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне, у нарвежскім парламенце. Менавіта яго рукамі быў распісаны іканастас царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе (ЗША).
Працы Аляксея Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеях і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Нямеччыны. Абраз “Маці Божая Чарнобыльская” – у алтары царквы Жодзіна.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуе шаноўнага Аляксея Антонавіча са святам і жадае выдатнага задароўя, доўгіх гадоў жыцця, мужнасці, сілаў і натхнення на далейшую грамадскую і творчую дзейнасць!
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Фота www.zautra.by