Шаноўныя суродзічы! Сёння беларусамі па ўсім свеце адзначаецца найвялікшае нацыянальнае гістарычнае свята – Дзень Волі.
Шаноўныя суродзічы!
Сёння беларусамі па ўсім свеце адзначаецца найвялікшае нацыянальнае гістарычнае свята – Дзень Волі. У гэты дзень 92 гады таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, якая паклала пачатак сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Віншуем вас са святам і зычым трываласці, мужнасці, веры ў лепшае, вернасці ідэалам БНР, волі ў сэрцы і ў душы.
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”