Выйшаў новы нумар бюлетэня "Кніганоша"

Супольны твор МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і Саюза беларускіх пісьменнікаў – бюлетэнь “Кніганоша” -- працягвае знаёміць чытачоў з навінкамі беларускамоўнага друку.

У другім нумары вашай увазе прапануецца інфармацыя пра амаль 4 дзесяткі кніг.

Новаўвядзеннем гэтага нумару ёсць новы падыход да фармавання рубрык. Цяпер рэцэнзіі на кнігі раскладзены па рубрыках: “Мастацкая літаратура”, “Навука / Публіцыстыка / Даведнікі”, “Граматыкі і слоўнікі”, “Дзеяслоў раіць”.

На першай старонцы, у рубрыцы “Аўтограф” чытайце эксклюзіўнае інтэрв’ю з укладальнікам кнігі вершасказаў Рыгора Барадуліна, знакамітым беларускім бардам Алесем Камоцкім.

Не менш цікавым, як падаецца, будзе і знаёмства з  рубрыкай “Погляд”, дзе змешчаны артыкулы пра кнігу Васіля Быкава “Бліндаж” і кнігу “Чалавек, які скраў сцяну плачу”. У апошнюю ўвайшлі 15 апавяданняў 10 вядомых ізраільскіх паэтаў у перакладзе журналіста “Нашай Нівы” Паўла Касцюкевіча.

Спампаваць другі нумар "Кніганошы" можна тут.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение