Увага! Святочная вечарына "Збіраўся скарб: 50 тамоў "Беларускага кнігазбору" адменена.
Сёння а 18:00 у Палацы мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3) мусіла адбыцца святочная вечарына з нагоды выхаду 50-ці тамоў кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор”.
Аднак учора кіраўніцтва Палаца мастацтваў паведаміла арганізатарам, што правядзенне імпрэзы немагчыма па тэхнічных прычынах.
Прыносім свае прабачэнні за нязручнасці.