“Тузін.Перазагрузка” прызнаны праектам году ў беларускай музыцы

Абвешчаныя пераможцы 14-й цырымоніі ўзнагароджання "Рок-Каранацыя". У адной з асноўных намінацыяў – "Праект году" – перамог праект парталу "Тузін Гітоў" і кампаніі "Будзьма беларусамі" "Тузін. Перазагрузка".

Абвешчаныя пераможцы 14-й цырымоніі ўзнагароджання "Рок-Каранацыя". У адной з асноўных намінацыяў – "Праект году" – перамог праект парталу "Тузін Гітоў" і кампаніі "Будзьма беларусамі" "Тузін. Перазагрузка". Нагадаем, CD-складанка "Тузін. Перазагрузка" выйшла дзякуючы падтрымцы Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Галоўную Рок-Карону атрымаў гурт "БЕЗ БІЛЕТА", які апярэдзіў іншых намінантаў – гурты "Ляпіс Трубяцкой" і "The Toobes".

"Рок-Каранацыя-2009" упершыню за 14-гадовую гісторыю прайшла ў клубным фармаце, дагэтуль яна праходзіла ў канцэртных залах. Арганізатары патлумачылі гэта жаданнем даць людзям патанчыць. Танчыць давялося ад самага пачатку – цырымонію адкрыў гурт "Ляпіс Трубяцкой", які сыграў амаль паўнавартасны канцэрт. Сяргею Міхалку ўручылі карону за песню "Ружовыя акуляры", якую, аднак, музыкі так і не выканалі.

Цягам чатырох гадзін былі абвешчаныя пераможцы ў 14 намінацыях. Арганізатары пакінулі за сабой права вызначаць пераможцаў у спецыяльных намінацыях "Вяртанне году", "Поп-рок праект", "Рэп-праект", "Рок-князёўна", "Дэбют году", "За адданасць рок-музыцы". Уладальнікаў каронаў у намінацыях "Выканаўца году", "Песня году", "Альбом году", "Праект году" і "Гурт году" (галоўная Рок-Карона) назвала журы.

111

Карону атрымлівае прадстаўнік праекту "Тузін. Перазагрузка" Wiecier Mechaniczny

sdc12666

Ніна Шыдлоўская ўручае рок-карону Ігару Варашкевічу (гурт “Крама”) у намінацыі “Традыцыі і сучаснасць”, а таксама спецыяльныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

sdc12667

141

"Будзьма беларусамі!" прэзентуе спецыяльны прыз для гурта "Крама" - традыцыйны беларускі музычны інструмент акарына

Вынікі цырымоніі "Рок-Каранацыя-2009":

Песня году – "Ляпіс Трубяцкой" – "Ружовыя акуляры" Дэбют году – The Toobes Традыцыі і сучаснасць – "Крама" Поп-рок праект году – "Open Space" Рэп-праект году – "Нестандартны варыянт" Выканаўца году – Зміцер Вайцюшкевіч Рок-князёўна – Наста Шпакоўская, гурт Naka За адданасць жанру – "Князь Мышкін" За адданасць рок-музыцы – "Neuro Dubel" Падзея году – канцэрт да 15-годдзя "N.R.M." Праект году – "Тузін. Перазагрузка" Вяртанне году – "Жнюв" Кліп году – "БЕЗ БІЛЕТА" – "Африка" (рэж. Матвей Сабураў) Альбом году – "БЕЗ БІЛЕТА" – "Африка" Гурт году (Галоўная Рок-Карона) – "БЕЗ БІЛЕТА"

Фоты Зарыны Кандрацьевай і кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Таксама па тэме:

Гурт “Без билета” прымераў галоўную Рок-Карону

"Тузін Гітоў"