У лютаўскім нумары можна даведацца аб тым, як ідзе праца над законапректам аб беларусазх замежжа, як у гэтым годзе прайшла агульнанацыянальная дыктоўка ды іншыя навіны з жыцця “Бацькаўшчыны” за гэты месяц.
У лютаўскім нумары можна даведацца аб тым, як ідзе праца над законапректам аб беларусазх замежжа, як у гэтым годзе прайшла агульнанацыянальная дыктоўка ды іншыя навіны з жыцця “Бацькаўшчыны” за гэты месяц.
Таксама ў гэтым нумары змешчаны артыкулы:
Хведар Нюнька: У Беларусь я прыязджаю з дваістым пачуццём: Згуртаванне “Бацькаўшчына” арганізавала шырокую сустрэчу са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам 20 лютага ў Мінску (стар. 1).
Навіны Севастопальскай суполкі “Пагоня”: 1 лютага 2010 года адбыўся сход Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча “Пагоня”. На сходзе быў прыняты зварот да грамадскіх арганізацый Беларусі з нагоды 100-гадовага юбілею Ларысы Геніюш. (стар. 5)
Беларусы Чэхіі адкрылі "Сваё радыё": Радыёстанцыя з 100-працэнтным напаўненнем беларускай музыкай пачала вяшчанне ў сеціве (http://svae.fm/). (стар. 8)
Апроч таго, у лютаўскім нумары чытайце гутарку са старшынём Згуртавання беларусаў Швецыі Юрыем Кажурам (стар. 6) і інтэрв'ю з дактаранткай Польскай акадэміі навук, якая цяпер працуе ў Цэнтры беларускіх даследаванняў (ЗША), Надзеяй Сычуговай (стар. 7).
Інфармацыйны цэнтр МГА “БС “Бацькаўшчына”
Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсім свеце, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by