Творчая сустрэча з пісьменнікам і грамадскім дзеячам, ветэранам Другой сусветнай вайны Феліксам Шкірманковым адбылася ў суботу, 27 лютага, у горадзе Слаўгарад. Мерапрыемства было агранізавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Творчая сустрэча з пісьменнікам і грамадскім дзеячам, ветэранам Другой сусветнай вайны Феліксам Шкірманковым адбылася ў суботу, 27 лютага, у горадзе Слаўгарад. Мерапрыемства было агранізавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
На імпрэзе прысутнічала больш за 40 чалавек. Сярод іх былі не толькі жыхары Слаўгарада, але і госці з Мінска, Магілёва, Крычава, Гомеля.
Перад імпрэзай. Сяргей Законнікаў (злева), Фелікс Шкірманкоў і яго жонка Вера Васільеўна
А імя Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” на імпрэзе выступіў сябра Рады і Управы “Бацькаўшчыны” Юрась Меляшкевіч. Сп-р Меляшкевіч выказаў падзяку Феліксу Шкірманкову і адміністрацыі Слаўгарадскага раёна за прадстаўленую магчымасць правесці мерапрыемства. Сп-р Меляшкевіч перадаў Феліксу Уладзіміравічу ў падарунак ад “Бацькаўшчыны” кнігі: “Браты Гарэцкія” Радзіма Гарэцкага, “Навошта” Рыгора Барадуліна, “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах” (у двух тамах) Сяргея Шапрана.
Выступае Юрась Меляшкевіч
Падчас імпрэзы былі прзентаваны кнігі Фелікса Шкірманкова, якія выйшлі цягам апошніх двух год. Гэта зборнік вершаў на рускай мове “Так вижу”, зборніик апавяданняў “Пераэкзаменоўка на восень” і кніга вершаў “Папараць-кветка”.
Аўтар зачытаў вершы з гэтых кніг, а таксама яшчэ не выдадзеныя вершы, якія павінны ўвайсці ў новую кнігу. Плануецца, што кніга выйдзе з друку напарэдадні Дня Перамогі.
Фелікс Шкірманкоў
Падзяку за творчасць Феліксу Шкірманкову выказаў намеснік старшыні Слаўгарадскага райвыканкама па ідэялогіі Мікалай Міроненка, адзначыўшы, што вершы Фелікса Уладзіміравіча на патрыятычную тэматыку з’яўляюцца добрым сродкам выхавання маладога пакалення.
Вядоўцам творчай сустрэчы быў вядомы беларускі паэт Сяргей Законнікаў, які з’яўляецца рэдактарам кніг Фелікса Шкірманкова. Ён распавёў пра жыццёвы шлях Фелікса Уладзіміравіча і падкрэсліў, што майстэрства Фелікса Шкірманкова як аўтара пастаянна расце.
Выступае Сяргей Законнікаў
Акрамя таго ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнік Магілёўскай суполкі БНФ Зміцер Салаўёў, кіраўнік Слаўгарадскага клубу “Ветэран” Валянціна Сверыдзенка, галоўны рэдактар зазеты “Прысожскі край” Валянціна Язерская, выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцоў і інш.
Гасцей імпрэзы парадаваў сваімі спевамі бард Зміцер Бартосік.
Інфармацыйны цэннтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”