Другое пасяджэнне аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі Ларысы Геніюш адбылося 10 лютага ў Мінску.
Ларыса Геніюш
Другое пасяджэнне аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі Ларысы Геніюш адбылося 10 лютага ў Мінску.
Членамі аргкамітэту быў зацверджаны план мерапрыемтсваў, якія пройдуць у гэтым годзе ў межах святкаванння 100-годдзя з дня нараджэння паэткі.
Па выніках пасяджэння было прынята рашэнне, што МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” будзе адказнай за рэалізацыю праекту па ўсталяванні мемарыяльнай дошкі ў Празе, на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжання ў Чэхаславацкай рэспубліцы. Гэты праект ладзіцца сумесна з беларусамі Чэхіі, а дакладней з сябрамі аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Ларысы Геніюш, які дзейнічае ў Празе.
Таксама Згуртаванем будзе выдадзена кніга выбраных твораў Ларысы Геніюш (у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны – Гарадзенская бібліятэка”).
У межах кампаніі “Будзьма Беларусамі” запланавана правядзенне Геніюшаўскіх літаратурна-музычных сустрэчаў у розных рэгіёнах Беларусі.
Апроч вышэйназваных практаў, планам прадугледжана выданне кнігі ўспамінаў пра Ларысу Геніюш, правядзеннны выставы дакументаў з архіыва Ларысы Геніюш, выпуск памятнага медаля “100 гадоў Ларысе Геніюш” і іншыя мерапрыемствы па ўшанаванні памяці славутай паэткі.