Выйшла кніга пра беларускія культурныя каштоўнасці за мяжой

Выйшла з друку кніга вядомага беларускага літаратуразнаўца, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, прафесара Адама Мальдзіса “Белорусские сокровища за рубежом”.

Выйшла з друку кніга вядомага беларускага літаратуразнаўца, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, прафесара Адама Мальдзіса “Белорусские сокровища за рубежом”.

Аснову кнігі склалі артыкулы Адама Мальдзіса, якія друкаваліся на старонках газеты “СБ. Беларусь Сегодня”. Кніга прысвечана праблеме рэстытуцыі культурных каштоўнасцяў, якія пры розных абставінах, у тым ліку ваенных, аказаліся па-за межамі Беларусі.

На старонках кнігі апісваюцца гісторыя знікнення і мажлівыя шляхі вяртання найвялікшай беларускай каштоўнасці - крыжа Ефрасінні Полацкай, а таксам слуцкіх паясоў, экспанатаў з музея Эмірыка Гутэн-Чапскага, нясвіжскай калекцыі партрэтаў Радзівілаў ды іншых беларускіх багаццяў.

Цэлыя артыкулы аўтар прысвяціў беларускім каштоўнасцям, якія знаходзяцца ў Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі. Асобна ў алфавітным парадку даецца агляд па іншых краінах, нават па такіх далёкіх, як Японія, Іран, Кітай, Кенія.

“У Іранскіх (персідскіх) старажытных сховішчах, відавочна, чакаюць свайго адкрывальніка дакументы, звязаныя з нашым выбітным суайчыннікам – ужо дастаткова вядомым Аляксандрам Ходзькам і ўсё яшчэ таямнічым палачанінам  Хаджы Хасрова”, -- піша аўтар.

“У музеях Амстэрдама і Гаагі нямала палотнаў мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі, у прыватнасці, Казіміра Малевіча, выхадца з Капыльшчыны”.

Пасля Другой сусветнай вайны Кеніі "асеў удзельнік паходаў Андэрса Яўстафій Сапега, нашчадак старажытнага беларускага роду… У вольны час шукаў па ўсім свеце звесткі пра свой род, якія былі сабраны і абагульнены ў фундаментальнай працы "Сапегаўскі дом" (1995). Але туды ўвайшлі не ўсе матэрыялы. Ёсць звесткі, што некаторыя з іх так і засталіся ў сталіцы Кеніі, Найробі".

Такія цікавосткі адкрываюцца на старонках кніга Адама Мальдзіса.

Артыкулы напісаны амаль што ў дэтэктыўнай форме, а таму здольныя выклікаць интарэс не толькі навукоўцаў, але і кожнага беларуса, які цікавіцца культурай Бацькаўшччыны.

***

Белорусские сокровища за рубежом / А. И. Мальдис. — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2009. — 208 с. : ил. - (Беларусь: вчера и сегодня).

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"