Новая кніга Андрэя Катлярчука

Пабачыла свет кніга Андрэя Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.”.

Андрэй Катлярчук.

Пабачыла свет кніга Андрэя Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.”.

Дадзеная кніга – беларускае выданне доктарскай дысертацыі вядомага беларускага даследчыка са Швецыі. Манаграфія ўжо была выдадзена ў Швецыі (дарэчы, менавіта ў Швецыі, у Стакгольмскім універсітэце, Катлярчук і абараніў сваю дысертацыю) і ў Нямеччыне. У прадмове да беларускага чытача аўтар выказвае надзею, што “менавіта ў Беларусі кніга займее найбольшы розгалас”.

У кнізе апісваюцца спробы ВКЛ заключыць унію са Шведскай дзяржавай. Частка манаграфіі прысвечана шведска-расійскім і украінска-шведскім дачыненням.

У прадмове аўтар выказвае надзею, што "уважлівы чытач знойдзе ў гэтай кнізе, прысвечанай нібыта далёкім ад нас падзеям, адказы на актуальныя пытанні сучаснага жыцця”.

Кніга выдадзена пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

***

Андрэй Катлярчук. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. Менск, 2010. 305 с.

Інфармацыйны цэнтр "МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"