На нашым сайце з’явіўся новы раздзел - “Замежны досвед па дыяспарах”. У гэтым раздзеле “Бацькаўшчына” будзе знаёміць чытачоў з заканадаўствам і канцэпцыямі дзяржаўнай палітыкі іншых краін у галіне супрацоўніцтва са сваімі дыяспарамі.
Па выніках першага пасяджэння Рабочай групы па падрыхтоўцы законапраекта “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой” “Бацькаўшчына” ўзяла на сябе абавязак прадставіць узоры заканадаўства альбо канцэпцый дзяржаўнай палітыкі іншых краін у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. На дадзены момант дзякуючы беларусам замежжа “Бацькаўшчына” падрыхтавала дакументы па заканадаўству Польшчы, Літвы, Ізраіля, Францыі, Славакіі, Чэхіі, Партугаліі, Венгрыі, Германіі, Расіі, Украіны.
Першая краіна, з дзяржаўнай палітыкай якой мы прапануем вам азнаёміцца, гэта Чэхія.
Па меры гатоўнасці матэрыялаў на сайце будуць публікавацца артыкулы па іншых краінах.
Спадзяёмся, што матэрыялы, размешчаныя ў раздзеле “Замежны досвед па дыяспарах”, будуць для вас цікавымі.