У студзеньскім нумары чытайце працяг артыкула пра першае пасяджэнне Рабочай групы па падрыхтоўцы законапраекта “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой” (стар. 6).
У студзеньскім нумары чытайце працяг артыкула пра першае пасяджэнне Рабочай групы па падрыхтоўцы законапраекта “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой” (стар. 6).
Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе наступныя артыкулы:
Адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Управы “Бацькаўшчыны”: У аўторак, 12 студзеня, адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Управы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Сябрамі Управы была заслуханая інфармацыя кіраўніка “Бацькаўшчыны” Алены Макоўскай і старшыні Рады Ніны Шыдлоўскай аб дзейнасці Згуртавання…
Тут жыве Беларусь: На працягу некалькіх апошніх гадоў Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” паспяхова супрацоўнічае з беларускай інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”. Стваральнікам гэтага беларускага інтэрнэт-цуда з'яўляецца радыёжурналіст, праграмны дырэктар “Радыё Рацыя” Яраслаў Іванюк...
“Шчодры вечар” у Паўладары: У Доме дружбы горада Паўладар (Казахстан) 9 студзеня прайшло свята “Шчодры вечар”, арганізаванае культурным цэнтрам “Беларусь”…
Да таго ж, у студзеньскім нумары --- віншаванні сябрам Вялікай Рады, якія нарадзіліся ў лютым, каляндар памятных дат на наступны месяц, навіны беларускага жыцця ў замежжы.
Інфармацыйны цэнтр МГА “БС “Бацькаўшчына”
Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсім свеце, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by