Лістападаўскі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

У лістападаўскім нумары Вы можаце азнаёміцца з апошнімі навінамі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, прачытаўшы наступныя артыкулы:"Закон аб беларусах замежжа: пачынаем з чыстага ліста?", "У будучыню – па-беларуску!", "МЗС Беларусі – беларускай дыяспары: вы для нас па-ранейшаму замежнікі" ...

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

У лістападаўскім нумары Вы можаце азнаёміцца з апошнімі навінамі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, прачытаўшы наступныя артыкулы:

"Закон аб беларусах замежжа: пачынаем з чыстага ліста?": Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў адказаў на зварот “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” да Палаты прадстаўнікоў з прапановай узнавіць працу па распрацоўцы праекту закона “Аб беларусах замежжа”.

"У будучыню – па-беларуску!": Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” далучылася да нацыянальнай дабрачыннай кампаніі "Беларускую кнігу – дзецям!", якая стартавала 1 верасня гэтага года.

"МЗС Беларусі – беларускай дыяспары: вы для нас па-ранейшаму замежнікі": Міністэрства замежных справаў Беларусі адказала на ліст МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, у якім быў дасланы Зварот, прыняты на 4-й канферэнцыі беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі.

"Міністэрства культуры паабяцала правесці выставу Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі "Маю гонар": У лісце за подпісам Паўла Латушкі, дасланым “Бацькаўшчыне”, адзначаецца, што захаванне гістарычна-культурнай спадчыны з’яўляецца вельмі важным кірункам дзейнасці Міністэрства культуры…

Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра фестываль беларускай песні ў Башкартастане, стварэнне новай беларускай суполкі ў Швецыі, пра поспехі беларускага спартоўца з Канады Антося Вараб’я ды шмат іншых цікавостак з жыцця беларусаў ў замежжы.

Як заўсёды, ў гэтым нумары чытач знойдзе каляндар памятных дат на снежань і віншаванні сябраў Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”

Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсім свеце, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by