Беларускае і амерыканскае мастацтва пад адной вокладкай

Рыгор Барадулін МГА ЗБС “Бацькаўшчына” рыхтуе да выдання кнігу Рыгора Барадуліна пад назвай “Навошта”. У гэтай кнізе сабраны афарызмы і выказванні Рыгора Барадуліна, а збіраў іх вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі.

Рыгор Барадулін МГА ЗБС “Бацькаўшчына” рыхтуе да выдання кнігу Рыгора Барадуліна пад назвай “Навошта”. У гэтай кнізе сабраны афарызмы і выказванні Рыгора Барадуліна, а збіраў іх вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі.

Выданне смела можна назваць супольным творам мастацтва. Акрамя твораў Рыгора Барадуліна ў кнізе размешчаны шыкоўныя фотаздымкі Джона Кунстадтэра. На кожным развароце з аднаго боку афарызмы Рыгора Барадуліна, а з другога боку  -- фотаздымак.

Хто такі Джон Кунстадтэр і пры чым тут ягоныя фотаздымкі?

Джон Кунстадтэр у якасці прадстаўніка Амерыканскай дыпламатычнай службы доўгі час працаваў ў розных краінах, у тым ліку ў 2000‐2001 гг. ён працаваў ў Беларусі ў якасці намесніка амбасадара. Цяпер Джон Кунстадтэр увесь свой час прысвячае фатаграфіі. І відаць, так яго ўразіла наша краіна, што ён зрабіў цэлую калекцыю беларускіх фотаздымкаў. Нядаўна быў створаны адмысловы інтэрнет-сайт www.radzimaphoto.com, дзе можна ўбачыць шэдэўры спадара Кунстадтэра, прысвечаныя Беларусі.

Слова "шэдэўры" выкарыстана недарэмна. У гэтых фотаздымках, як у сапраўдных творах мастацтва, галоўнае нават не сама карцінка, а тыя пачуцці, што яны выклікаюць. Столькі любові, шчырасці, чуллівасці і дабрыні нясуць ў  сабе гэтыя фотаздымкі, што нават здзіўляешся. Як ўсё гэта змог перадаць чалавек, які нарадзіўся так далёка ад Беларусі? З другога боку, магчыма, менавіта  гэта і дапамагае аўтару заўважыць тыя прыгожыя і няўлоўныя моманты беларускага жыцця, да якіх мы, жывучы тут, ужо прызвычаіліся і не заўважаем.

Як вядома, фотаздымкі лепей бачыць, чым пра іх чытаць, таму некалькі прыкладаў унізе. Нагадваем, што фотаздымкі Джона Кунстадтэра можна будзе ўбачыць у кнізе Рыгора Барадуліна, якая неўзабаве выйдзе пры падтрымцы “Бацькаўшчыны”. Сачыце за абвесткамі на сайце.

Празарокі 2007
prazaroki-2007
troshchytsy-2009

Атаманша, Рубель 2009

rubjel-2009

Пакроў, Аздамічы 2009.

pakrou-azdamichy-2009-8
pakrou-azdamichy-2009-6
pakrou-azdamichy-2009-7
tsjerablichy-2009

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение