Віншуем Рамана Вайніцкага з новай пасадай!

Абраны новы прэзідэнт Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве. Ім стаў кіраўнік Віленскага гарадскога клубу “Сябрына”, сябра  Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Раман Вайніцкі.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” віншуе Рамана Вайніцкага з прызначэннем на высокую пасаду. Жадаем поспехаў ва ўсіх справах, творчага імпэту, аптымізму, жыццёвай трываласці, новых дасягненняў на новай пасадзе! Шчыра верым, што новы кіраўнік Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве здолее шмат здзейсніць дзеля папулярызацыі беларускай культуры ў Літве, пашырэння беларускай прысутнасці ў гэтай краіне і на справе будзе садзейнічаць кансалідацыі нашых суайчыннікаў у Літве.

Спадзяёмся, што супрацоўніцтва “Бацькаўшчыны” і Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве з абраннем спадара Вайніцкага будзе плённым.

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”