Кастрычніцкі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№10, кастрычнік 2009).

У кастрычніцкім нумары – падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на лістапад 2009, віншаванні сябрам Вялікай Рады, якія нарадзіліся ў лістападзе.

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№10, кастрычнік 2009).

У кастрычніцкім нумары – падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на лістапад 2009, віншаванні сябрам Вялікай Рады, якія нарадзіліся ў лістападзе.

Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы:

“Кампаніі “Будзьма беларусамі!” – год”: 1 кастрычніка споўніўся год з таго часу, як агульнанацыянальная культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” справамі даводзіць сучаснасць і перспектыўнасць беларускай культуры. За гэты час па ўсёй Беларусі прайшло больш за 900 імпрэзаў: выставы, канцэрты, экскурсіі, літаратурныя сустрэчы, гістарычныя лекцыі, шоў беларушчыны, курсы беларускай мовы, прэзентацыі кніг і часопісаў ды інш.

“Беларускія традыцыі жывуць у Навасібірску”: Педагогі, мастацкія кіраўнікі клубных аб’яднанняў, дамоў дзіцячай творчасці і школ мастацтваў – усяго болей за 60 чалавек з 12 раёнаў і гарадоў Навасібірскай вобласці сабраліся разам на семінары “Беларускія традыцыі”, які праходзіў у Навасібірскім цэнтры беларускай культуры.

“Беларусы ўзялі ўдзел у Форуме перакладчыкаў у Арменіі”: У форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі 7 краін СНД: Беларусі, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Украіны, Узбекістана, а таксама госці з Літвы, Латвіі, Эстоніі.

“У Польшчы прайшла фотавыстава, прысвечаная замкам Беларусі”: У палацы Лена (Lenno), што знаходзіцца ў польскім мястэчку Влень (Wleń), у межах Дзён еўрапейскай спадчыны ў пачатку кастрычніка экспанавалася выстава беларускай фотамастачкі і краязнаўцы Таццяны Царук пад назвай “Беларусь – забытая спадчына Еўропы”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсім свеце, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by