У нашым доме з Аленай Макоўскай

Кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварытсва ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Станкевіч сталі героямі перадачы “У нашым доме” на тэлеканале “Беларусь-ТВ”.

Кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварытсва ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Станкевіч сталі героямі перадачы “У нашым доме” на тэлеканале “Беларусь-ТВ”.

Перадача была прысвечана выхаду кнігі Міколы Нікалаева “Беларускі Пецярбург”, якая распавядае пра жыццё і дзейнасць выхадцаў з Беларусі ў Санкт-Пецярбургу на працягу больш як 300 гадоў.. Аляксанр Станкевіч распавёў пра тое, як вялася праца над кнігай, пра яе значэнне для беларускай навукі, а таксама пра дзейнасць Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.

Таксама ў перадачы былі абмеркаваны пытанні беларускага жыцця ў замежжы. Пра праблемы, якія хвалююць беларусаў замежжа сёння, стан даследаванняў гісторыі беларускай эміграцыі на Захадзе і Усходзе, ініцыятыву абвяшчэння наступнага года Годам роднай мовы расказала гледачам Алена Макоўская.

Перадача “У нашым доме” з удзелам Алены Макоўскай і Аляксандра Станкевіча выйдзе ў эфір у нядзелю 1 лістапада ў 9.40 по мінскім часе.

Паўторы праграмы запланаваныя на чацвер 5 лістапада ў 19.40 і пятніцу 6 лістапада ў 7.35.

Таксама перадачы можна глядзець у прамым эфіры на сайце тэлеканала "Беларусь-ТВ"

Інфармацыйны цэнтр "МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"