Івонка Сурвілла разам з намі

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падтрымала кампанію Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай беларускай мовы.

Нагадаем, гэтая ініцыятыва была агучана на Пятым з’ездзе беларусаў свету і падтрымана Радай ТБМ. І “Бацькаўшчына”, і ТБМ накіравалі звароты да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі з тым, каб быў выдадзены адпаведны ўказ. 14 кастрычніка была распачата шырокая грамадская кампанія па падтрымцы гэтая ініцыятывы. Цяпер да яе далучылася і Івонка Сурвілла.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"