Наталля Гардзіенка святкуе юбілей!

6 ліпеня юбілей святкуе сябра Управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, вядомая даследчыца, аўтарка шматлікіх кніг і артыкулаў па гісторыі эміграцыі, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка!

Шаноўная спадарыня Наталля! Ад імя Управы ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуем Вас з юбілеем і зычым кожную хвіліну заставацца такой самай натхнёнай, жыццярадаснай і светлай, якой мы Вас заўсёды бачым!

Наша шматгадовая супраца з Вамі – вялікі гонар і вялікая радасць для нас!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”