Сёння адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе адбылася Аршанская бітва, у якой войска Вялікага Княства перамагло утрая большую па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы.
30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага атрымала перамогу над 80-тысячным маскоўскім войскам. У гэтай бітве гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады па варожых войсках. Штогод пад Оршай на гістарычным месцы Аршанскай бітвы 1514 года — левым беразе Дняпра, адбываецца фэст «Аршанская бітва», у якім прымаюць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі, мастакі, барды, рыцарскія клубы.
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" віншуе ўсіх беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы і зычыць у любых абставінах заставацца мужнымі і стойкімі, захоўваць веру ў будучыню, любіць сваю Радзіму!