
Кніга распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі не прынята лічыць беларускімі.
“Шмат якія краіны, вялікія і не вельмі, мелі доўгі час свае калоніі ў розных частках свету. Напрыклад, маленькая Партугалія яшчэ зусім нядаўна валодала калоніямі ў Афрыцы і Азіі. Дастаткова прыгадаць Анголу і Мазамбік. А Беларусь, беларусы? Ці былі ў іх калоніі, ці мелі і яны нейкія залежныя ад іх тэрыторыі?” Гэтыя пытанні ставіць аўтар на першых старонках сваёй кнігі. Адказы на іх можна будзе атрымаць зусім хутка, прачытаўшы кнігу Алега Трусава.
Кніга ўжо здадзена ў друк і з’явіцца на паліцах кніжных крамаў літаральна праз колькі тыдняў. Сачыце за навінамі на нашым сайце!