Чэрвеньскі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№6, чэрвень 2009).У чэрвеньскім нумары – падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на ліпень 2009, віншванні сябрам Вялікай Рады, якія нарадзіліся ў ліпені.Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы: “Бацькаўшчына” рыхтуецца да Пятага з’езду беларусаў свету”: Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” 2 ліпеня вызначыла пералік праектаў выніковых дакументаў Пятага з’езду беларусаў свету, які адбудзецца 18-19 ліпеня ў Мінску. На пасяджэнні Управы быў так-сама зацверджаны рэгламент з’езду, агучана інфармацыя па колькасць дэлегатаў, што пацвердзілі свой удзел.“Новыя выданні Бацькаўшчыны”: можна азнаёміцца з новымі кнігамі, якія выйшлі ў чэрвені – Сяргей Шапран “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, ус-памінах, лістах. Частка ІІ” і Зміцер Сасноўскі “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”“Жыццё як бясконцы пленэр вольнасці”: “Сярэднявечны танец”, “Шве-дскі патоп”, “Ліўскі замак” – гэта толькі некаторыя назвы тых кар-цінаў, якія беларускі мастак Алесь Пушкін прадставіў гледачам у Варшаве. Таксама ў бюлетэні апублікаваны Зварот МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з нагоды спынення беларускамоўнага вяшчання на “Радыё Швецыі”. Інфармацыйны цэнтр МГА “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсяму свету, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by.