
Пабачыла свет кніга лідэра гурта “Стары Ольса”
Зміцера Сасноўскага пад назвай “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”.Кніга прысвечана ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце.Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне (
Міхал Клеафас Агінскі,Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда ды інш.), уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў (
Людвіг ван Бетховен, Фрыдэрык Шапэн, МадэстМусаргскі, Пётр Чайкоўскі), пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў.Чытач знойдзе цікавыя звесткі пра навучанне ў Беларусі замежных музыкаў і музычнае жыццё беларускай эміграцыі ў ХХ ст.У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры па тэме даследавання.Кніга напісана вельмі займальна, яна ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэр’ял. Думаецца, што гэтая кніга будзе цікавай не толькі прафесійным музыкам, але і ўсім, хто хацеў бы больш ведаць пра гісторыю Беларусі і беларускай музыкі ў прыватнасці.Кніга выдадзена дзякуючы падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кіраўніцы Дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” (ЗША) спадарыні Ірэны Каляды-Смірновай.
Гісторыя беларускіх музычных уплываў / Зміцер Сасноўскі. – Мінск: Медысонт, 2009. – 140 с.Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”