У травеньскім нумары – падзеі з жыцця беларусаў у розных краінах свету, каляндар памятных дат на чэрвень 2009.Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы: "Справаздача Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі за красавік 2008 – сакавік 2009": 25 сакавіка 2009 года Беларускаму Моладзеваму Руху Амерыкі споўнілася тры гады.
За час свайго існавання сябры Руху займаліся рэстаўрацыяй будынка беларускай царквы ў Брукліне.Быў утвораны кансультацыйны орган пры Беларускім музеі – Рада мастакоў...“З’езд беларусаў свету адбудзецца ў Мінску”: 4 траўня кіраўніцтва МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала вуснае паведамленне з Мінгарвыканкама пра прадстаўленне памяшкання для правядзення Пятага з’езда беларусаў свету.“Новыя выданні Бацькаўшчыны”: можна азнаёміцца з новымі выданнямі, якія выйшлі ў траўні – Анатоль Грыцкевіч "Старонкі нашай мінуўшчыны" і Ігар Пушкін "Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.)"“ Навіны кампаніі “Будзьма беларусамі!”: былі падведзеныя вынікі фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!”, які доўжыўся больш за 5 месяцаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны персанальнымі сайтамі. А таксама віншаванні сябраў Вялікай Рады. Інфармацыйны цэнтр МГА “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсяму свету, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by