З’езд беларусаў свету адбудзецца ў Мінску

"Для правядзення Пятага з’езда беларусаў свету прадстаўленна памяшканне" - атрымала вуснае паведамленне з Мінгарвыканкама кіраўніцтва МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Згодна з ім, на 18-19 ліпеня 2009 года для правядзення з’езда могуць быць прадастаўлены ў арэнду актавая зала ДК Мінскага трактарнага завода або зала Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра (IBB).У той жа дзень увечары было праведзена пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, на якім разам з інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі да з’езда было агучана рашэнне Мінгарвыканкама. Прысутныя абмеркавалі магчымасці двух заляў і вызначылі прыярытэтным памяшканне Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. Пры гэтым ўлічваўся і той факт, што МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ўжо мае паспяховы досвед супрацоўніцтва з гэтай установай: менавіта там праходзіў папярэдні з’езд беларусаў свету. Зала ДК Мінскага трактарнага завода разглядаецца як запасны варыянт.Нагадаем, што пачынаючы з лютага гэтага года МГА “ЗБС “ Бацькаўшчына” даслала запыты ў 22 адміністрацыі ўстановаў сталіцы, у тым ліку і Мінгарвыканкам, з просьбай прадставіць памяшканне для правядзення з’езда. 20 з іх пад рознымі нагодамі адказалі адмовай, пасля чаго кіраўніцтва арганізацыі пачало перамовы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары суседніх краінаў аб правядзенні з’езда ў замежжы, а таксама арганізавала адпаведную інфармацыйную кампанію ў прэсе. Такім чынам, паведамляем дэлегатам і гасцям, што Пяты з’езд беларусаў свету адбудзецца 18-19 ліпеня 2009 года ў Мінску.Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”