Пра свае ўражанні ад мерапрыемства расказвае сам Анатоль Пятровіч: “Усё прайшло вельмі добра. Вельмі задаволены. Асабліва прыемна было даведацца ад распаўсюднікаў, што мая кніга вельмі добра прадаецца. Акрамя мяне выступаў таксама і Алег Трусаў. Пасля імпрэзы задавалі шмат пытанняў. Увогуле мерапрыемства цягнулася каля двух гадзін”.
Прэзентацыя праходзіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”