Алесь Марачкін: Арыштаваную карціну "Нашы лялькі" могуць знішчыць

Мастак Аляксей Марачкін можа пачуць абвінавачанне ў знявазе дзяржаўных асобаў. Падставаю да крымінальнай адказнасці можа паслужыць карціна “Нашыя лялькі”, якую мастак напісаў у шаржаваным выглядзе яшчэ ў 1997 годзе. У тыя гады яна выстаўлялася і ў Палацы мастацтваў. Палатно прадсталяе 10 асобаў з тагачанага кіраўніцтва. Гаворка вядзецца наконт знявагі вышэйшай асобы ў краіне.Учора мастака чарговы раз дапытвала міліцыя. Па словах Аляксея Марачкіна, усё пачалося напярэдадні Дня Волі, калі мастак быў затрыманы на 15 сутак нібыта за парушэнне грамадскага парадку. Па сённяшні дзень ён адчувае на сабе пераслед з боку дзяржворганаў.А. Марачкін: “Няхай выбачаюць сілавыя структуры, але іх ахапіла нейкае ачмурэнне. Ім дадзены загад давесці гэтую справу да канкрэтнага параграфа адміністрацыйнай адказнасці, якая свабодна можа пераўтварыцца ў крымінальную. А нашыя ўлады здольныя на ўсё. Ня ўсе ведаюць, як яны мяне судзілі, ці якая абстаноўка была ў пастарунку. Не тое, што я замоўчваў. Але мне самому было брыдка пра гэта гаварыць. Ведаеце, гэтых службістаў трэба правяраць на дэтэктары хлусні. Каб так хлусіць, так правакаваць… Як яны могуць служыцьу дзяржаўнай бяспецы? Я ня ведаю, як далей справа пойдзе, але яны, відаць, будуць цягнуць да апошняга”.Дык што ж гэта за лялькі, якія зняважаюць вышэйшую асобу?А. Марачкін: “Карціна створана ў 1997 годзе. На ёй 10 персонаў, падобных да тагачаснага кіраўніцтва. Некаторых ужо няма. Некаторыя зніклі, некаторыя збеглі. Гэта нешта такое ў традыцыі беларускай батлейкі. Карціна паўстала ў той час, калі была актуальная тэлеперадача “Куклы” па НТВ. Карціна паказвалася публічна, друкавалася ў газетах. Цягам часу амаль праз 12 гадоў праца спатрэбілася, каб раскруціць справу”.Аляксей Марачкін перакананы ў тым, што гэта рэакцыя міліцыі на незаконнасць уласных дзеянняў.А. Марачкін: “Каб апраўдаць незаконнае дзеянне, трэба зрабіць наступ па ўсіх франтах. Па-першае, уламаліся ў майстэрню, незаконна арыштавалі плакаты, якія прызначаліся на санкцыянаваную акцыю, дазволеную ўладамі. Іншая справа, калі б мяне арыштавалі ў недазволеным месцы, напрыклад, на плошчы Якуба Коласа, але я туды нават не збіраўся. Яны патрапілі ў нязручную сітуацыю, можна сказаць, што выкралі маю ўласнасць. Пайшлі ў мае сховы, выцягнулі скручаны твор, які не выстаўляўся, але фігуруе, як падстава да «крыміналкі». Гэта абсалютны абсурд. А калі б у маёй калекцыі знайшлі нямецкую каску з часоў апошняй вайны? Гэта ж не падстава лічыць мяне фашыстам! У маёй калекцыі я магу мець усё, што заўгодна”.Камэнтуючы падзею юрыст і праваабаронца Уладзімер Лабковіч прыгадвае, што ў сучаснай беларускай гісторыі гэта ня першае падобнага тыпу здарэнне.У. Лабковіч: “Быў бы чалавек - справа знойдзецца… На жаль, не ўпершыню ў нашай краіне адбываюцца падобныя справы. Ужо шмат за якія літаратурныя творы ўзбуджаліся крымінальныя справы. Гэта датычыцца справы і Алеся Адамовіча ў 1997 годзе, гэта датычыцца літаратурнага твору, за які адбываў пакаранне Андрэй Клімаў зусім нядаўна. На жаль, гэта паказвае дзікі стан нашай краіны. Безумоўна, гэтая карціна - гэта мастацкая творчая праца знакамітага і вядомага беларускага мастака. Мне самому сорамна за нашую міліцыю, якая ініцыюе такія крымінальныя пераследы. Усё гэта прыгадвае пачатак XX стагоддзя, калі ў Савецкім Саюзе і Нямеччыне творцы за сваю пазіцыю, выказаную ў дваіх працах, праходзілі праз рэпрэсіі. Таму з чалавечага пункту гледжання проста крыўдна.Міліцыя ўжо паінфармавала мастака аб намеры знішчэньня карціны, а таксама 23-х беларускамоўных плакатаў і эмблемаў з нагоды юбілею БНР, падрыхтаваных на дазволены мітынг”.Аляксей Марачкін намерваецца звярнуцца з адкрытым лістом да генеральнага пракурора Беларусі, а таксама выступіць са зваротам да беларускага грамадзтва.Паводле “Польскае радыё для замежжа”