Стаў вядомы даўгі спіс Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў

Журы прэміі, партнёрамі якой выступаюць Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус”, вызначыліся з даўгім спісам прэтэндэнтаў. На конкурс прымаліся кнігі 2015–2016 гг. на беларускай мове, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction).

1. Бартосік Зміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы… Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. 2. Бахарэвіч, Альгерд. Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. 3. Дыярыушы XVII стагоддзя (1594-- 1707 гады). / Укл., пераклад А.У. Бразгуноў. Мінск: Беларуская навука, 2016. 4. Запруднік Янка. Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959 гг. Мінск: Лімарыус, 2015. 5. Каліноўскі Валер. Пані Эльжбета: Гісторыя адной прыязьні. Смаленск: Інбелкульт, 2016. 6. Кіпель Вітаўт. Жыць і дзеіць. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015. 7. Міхась Кукабака. Мінск, 2016. 8. Міцкевіч Наталля. Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа. Мінск: Звязда, 2016. 9. Перадусім Беларусь: Згадваючы Генадзя Бураўкіна: гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні. Укл. С. Шапрана. Смаленск: Інбелкульт, 2016. 10. Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата. Мінск: Кнігазбор, 2016. 11. Скобла Міхась. Саркафагі страху: прознае. – Мінск: Кнігазбор, 2016. 12. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. Уклад. А. Каўкі і М. 4. Скоблы; прадм. А. Каўкі; камент. М. Скоблы. – Мінск: Лімарыус, 2016. 13. Ціхановіч Яўген. Партрэт стагоддзя. Прадм., падрыхт. тэксту, камент. Сяргей Харэўскі. – Мінск: Лімарыус, 2015. 14. Чарнякевіч Ціхан. Вандроўнік: Кніга пра Уладзіміра Някляева. Мінск: Лімарыус, 2016. 15. Чыгрын Сяргей. На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне. Мінск: Кнігазбор, 2016.

Кароткі спіс Прэміі з 7 пазіцый будзе абвешчаны пры канцы сакавіка.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС «Бацькаўшчына»”