Стары Ольса сабраў поўную залю ў Маскве

31 студзеня ў цэнтры Масквы ў клубе “Plan B” адбыўся канцэрт гурта “Стары Ольса” пад назвай “Фолк-Безумие”. Для беларускага гурту гэты першы выступ у расійскай сталіцы на прафесійнай пляцоўцы быў адзначаны аншлагам. Усе квіткі былі проданы, а сярод прысутных было вельмі шмат прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Запрашэннем мясцовых беларусаў на канцэрт займалася МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з дапамогай беларускіх ініцыятываў Масквы.Распавядае Зміцер Сасноўскі: “Паглядзеўшы колькі сабралося прыхільнікаў, вырашылі канцэрт весці па-беларуску. І хаця мы выступаем першы раз у Маскве, з-за таго як прыняла нас публіка, як прасілі выканаць столькі нашых песняў, было адчуванне, што мы не ў Маскве даем канцэрт, а ў Мінску. На канцэрце ў зале луналі бел-чырвона-белыя сцягі”. Вядомыя песні “Ольсаў” падхопліваліся і спяваліся залай. Гурт таксама выканаў шмат новых кампазіцый, якія віталіся публікай.Для “Старога Ольсы” гэта быў першы плённы выступ у Маскве, па выніках канцэрту было падпісана 7 кантрактаў на выданне дыскаў для расійскага слухача, а таксама запланаваны наступны канцэрт, які адбудзецца 16 сакавіка. Месца канцэрта пакуль яшчэ не вядома, але ў планах музыкаў сабраць яшчэ большую залю.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение