Журы прэміі, партнёрамі якой выступаюць Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус”, на сваім пасяджэнні разгледзела заяўкі на ўдзел у конкурсе на атрыманне Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. На конкурс прымаліся кнігі 2015–2016 гг. на беларускай мове, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction).
У выніку быў складзены наступны спіс:
- Амялішка, Міхась. Заблудныя: раман-успамін. Кн. 1-3. Мінск: Кнігазбор, 2009—2016.
- Астапенка Анатоль. Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі. Мінск, 2016; Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа. Мінск: Харвест, 2015; Мікола Ермаловіч: Той, хто вярнуў нам гісторыю. Мінск: Харвест, 2015; Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова. Мінск: Харвест, 2016. (чатыры выданні як адна пазіцыя)
- Бартосік Зміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы… Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016.
- Бахарэвіч, Альгерд. Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016.
- Белы Аляксей. Ад Грыўды да Гандвіка: эсэ-успаміны. Мінск: Ковчег, 2015.
- Бяласін Яўген. Шчупакабра: Рыбацкія гісторыі. Брэст: Альтэрнатыва, 2016.
- Горват, Андрусь. Радзіва “Прудок”. Дзённік. Мінск: “Медысонт”, 2016.
- Дыярыушы XVII стагоддзя (1594—1707 гады). / Укл., пераклад А.У. Бразгуноў. Мінск: Беларуская навука, 2016.
- Запруднік Янка. Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959 гг. Мінск: Лімарыус, 2015.
- Каліноўскі Валер. Пані Эльжбета: Гісторыя адной прыязьні. Смаленск: Інбелкульт, 2016.
- Кеда, Альжбета. Пра тое, што люблю: кніга прозы. Мінск: Кнігазбор, 2016.
- Кіпель Вітаўт. Жыць і дзеіць. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015.
- Крывальцэвіч Рая. Блізкі свет: Хатні слоўнік-успамін. Мінск: Тэхналогія, 2016.
- Міхась Кукабака. Мінск, 2016.
- Міцкевіч Наталля. Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа. Мінск: Звязда, 2016.
- Несцярэнка Юры. Маё мястэчка ў часе і прасторы. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015.
- Перадусім Беларусь: Згадваючы Генадзя Бураўкіна: гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні. Укл. С. Шапрана. Смаленск: Інбелкульт, 2016.
- Санько Валер. Карыды вогненныя іскры. Мінск: МАЭН, 2016.
- Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата. Мінск: Кнігазбор, 2016.
- Скобла Міхась. Саркафагі страху: прознае. – Мінск: Кнігазбор, 2016. – 392 с.
- Тамковіч Аляксандр. Няскораны Міхаіл Марыніч. Гісторыя ў фота. 2015.
- Тамковіч Аляксандр. Філасофія дабрыні: Ад катастрофы — да сада надзеі. Мінск: Медысонт, 2016.
- Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. Уклад. А. Каўкі і М. Скоблы; прадм. А. Каўкі; камент. М. Скоблы. – Мінск: Лімарыус, 2016.
- Ціхановіч Яўген. Партрэт стагоддзя. Прадм., падрыхт. тэксту, камент. Сяргей Харэўскі. – Мінск: Лімарыус, 2015.
- Чарнякевіч Ціхан. Вандроўнік: Кніга пра Уладзіміра Някляева. – Мінск: Лімарыус, 2016.
- Чыгрын Сяргей. На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне. – Мінск: Кнігазбор, 2016.
У сярэдзіне сакавіка 2017 года будзе вызначаны і абвешчаны “доўгі спіс” прэміі з 15 пазіцый.
“Кароткі спіс” прэміі стане вядомы на пачатку красавіка, ён будзе складацца з 7 пазіцый.
Імёны трох пераможцаў будуць абвешчаны пры канцы красавіка 2017 года.
Аргкамітэт