Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” (ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца ЗБС “Бацькаўшчына”) і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчаюць конкурс праектных ідэй, скіраваных на спрыянне мясцоваму і рэгіянальнаму развіццю па ўсёй Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе неабыякавыя, хто займаецца паляпшэннем культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.
Калі ў вас ёсць ідэя, якая:
– можа зрабіць лепшым жыццё ў вашай мясцовасці агулам ці для нейкай групы людзей; – яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў; – умацоўвае ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён; – матывуе да адказнасці за лёс свайго населенага пункта; – развівае крэатыўны падыход да ажыццяўлення задумаў; – павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў; – дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой і з дзяржаўнымі арганізацыямі і ўстановамі,
дасылайце заяўку на скрыню: razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.
Хто можа ўзяць удзел:
– любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці; – дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі; – фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.
Заяўка мусіць утрымліваць:
– імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты; – назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў); – мэтавыя аўдыторыі (чаму і каму гэты праект неабходны); – чаму ідэя ўнікальная і/ці актуальная; – калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца; – якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).
Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай камісіяй кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA.
Для адабраных ідэяў кампанія “Будзьма беларусамі!” дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.
Таксама мы гатовыя для вас:
– даць магчымасць для прасоўвання ідэі і асвятлення яе рэалізацыі на інтэрнэт-партале www.budzma.by; – спрыяць асвятленню праекта ў іншых сродках масавай інфармацыі; – прадставіць вартыя ўвагі, але не адабраныя камісіяй праекты для далейшага ўдзелу на “Кірмашы праектаў” дзеля пашырэння кола аднадумцаў;
Што важна: сябры камісіі будуць ацэньваць якасць праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць, адпаведнасць мэтавай аўдыторыі, адпаведнасць пераліку дзейнасці і неабходных для рэалізацыі сродкаў.
Падтрыманыя ідэі мусяць быць рэалізаваныя ў любы час у перыяд з 01.02.2017 г. па 31.01.2018 г.
Прыём ідэяў: да 20 студзеня 2017 г. уключна праз скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс ідэй”.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 студзеня 2017 г. на сайце budzma.by.
Маеце пытанні? Пішыце на вышэйпаказаную скрыню!