Віншуем Ніну Шыдлоўскую!

1 студзеня Дзень народзінаў святкуе Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Ніна Шыдлоўская.

Ад імя Управы, супрацоўнікаў Згуртавання, а таксама калектыву кампаніі „Будзьма беларусамі!“ віншуем дарагую імянінніцу са святам!

Ад усёй душы зычым ёй шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту, каб любая задума суправаджалася ўдачай і вяла да поспеху, а радасны, сонечны настрой не пакідаў ні на хвіліну!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”