3,5-мільённая беларуская дыяспара – сапраўдны патэныцыял краіны

Па розных меркаваннях, сёння ў свеце каля 240 мільёнаў чалавек пражывае не ў тых краінах, дзе нарадзіліся. Па некаторых прагнозах гэта лічба мусіць дасягнуць 405 мільёнаў да 2050 г. Штогод з краіны ў краіну перасяляюцца каля трох мільёнаў чалавек, і Беларусь тут не выключэнне. Пры тым, што цяпер у сінявокай пражывае 9,7 млн., па розных ацэнках, колькасць беларусаў, якія жывуць за мяжой, сягае больш 3,5 млн. Беларусы жывуць у 70 дзяржавах свету, робячы каштоўны ўклад у развіццё сусветнай эканомікі, культуры і навукі. Зважаючы на дынаміку і дадзеныя міжнародных даследаванняў (1), актыўныя і мэтанакіраваныя грамадзяне Беларусі і надалей будуць з'язджаць у розныя краіны дзеля прафесійнай і творчай рэалізацыі.

Працоўная міграцыя – з'ява ўніверсальная і з сённяшнім развіццём камунікацыйных тэхналогій і правільным падыходам можа пачаць прыносіць неспадзяваны прыбытак – менавіта пад такім вуглом паспрабавалі паглядзець на яе ўдзельнікі круглага стала: "Выкарыстанне патэнцыялу беларускай дыяспары для эканамічнага развіцця краіны", зарганізаванага ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з  TNU Network University (Амcтэрдам, Галандыя) і міжнароднай асацыяцыяй "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўчшына".

Больш як 3,5-мільённая беларуская дыяспара – гэта вялізны патэнцыял краіны, яе рэсурс, якому трэба надаваць шмат увагі, як з боку грамадства так і дзяржавы. Беларуская дыяспара – гэта наша мяккая сіла ў іншых краінах, наш партнёр ў прыцягненні інвестыцый, ноў-хаў у сферы эканомікі, навукі і культуры.

Каментары ўдзельнікаў нашага круглага стала глядзіце ў відэасюжэце, а таксама чытайце вынікі трохгадзіннай дыскусіі. Наш круглы стол – першы з серыі, падчас якой мы будзем абмяркоўваць розныя шляхі выкарыстання патэнцыялу дыяспары і рабіць канкрэтныя захады ў гэтым накірунку.

 


Па выніках даследавання ЕАБР (2016) у грамадзян Беларусі назіраецца рост цікавасці да змены пастаяннага месца жыхарства. У ЕС гатовыя пераехаць 17 % беларусаў (раней 16%), у іншыя краіны СНД – 11% (раней 10%)

Справаздача па выніках круглага стала ў фармаце PDF (на рускай мове)

ОДБ Брусель