Археалагічная “Пяцістогоднасць”

23 лістапада ў блерускамоўнай гімназіі № 4 горада Мінска адбылася сустрэча археолага і гісторыка Мікалая Плавінскага са школьнікамі 3–4 класаў.

Падчас сустрэчы Мікалай Плавінскі распавёў дзеткам пра археалогію як асобную сферу навуковай дзейнасці, пра найноўшыя вынікі археалагічных раскопак на Беларусі, а таксама прадэманстраваў, як вынікі працы археолагаў ператвараюцца ў рэканструкцыі знешняга выгляду і побыту нашых продкаў.

Акрамя таго, Мікалай Плавінскі прэзентаваў сваю новую дзіцячую кнігу «Прыгоды Васількі з Брачыслаўля», у якой апісваецца жыццё хопчыка пачаткуXI стагоддзя. Чытачы кнігі могуць разам з Васількам пападарожнічаць па лясных абшарах сярэднявечнай Беларусі, даведвацца, як жылі, пра што думалі, аб чым клапаціліся ў тыя часы нашы продкі.

Сустрэча праходзіла ў межах кампаніі «Пяцістогоднасць» ГКК «Будзьма беларусамі!», ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца ЗБС “Бацькаўшчына”, таму напрыканцы школьнікі паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай жыццю і дзейнасці Францішка Скарыны.

“Будзьма беларусамі!”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение