Дарагія Беларусы!
27 лістапада ўсе мы адзначаем Дзень Герояў. Дзевяноста шэсць гадоў таму, у 1920-м годзе, дзесяць тысяч случчакоў у складзе Слуцкай брыгады Беларускай Народнай Рэспублікі, баронячы незалежнасць Бацькаўшчыны, аказалі арганізаваны ўзброены супраціў бальшавікам. Памяць пра іх адвагу назаўжды застанецца ў гісторыі – словы пра гэты подзвіг запісаныя залатымі літарамі ў нашых сэрцах і ў нашай памяці.
Ад усёй душы віншуем усіх з Днём Герояў і зычым, каб на любы Ваш даробак на карысць супольнай беларускай справы ставала нязгаснай волі, смеласці і веры!
Слава Героям! Жыве Беларусь!
Управа «МГА ЗБС “Бацькаўшчына”»