У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны: Людзі Беларусі” пабачыў свет трэці выпуск дзённікаў і запісаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Нататкі, якія склалі кнігу, былі створаны з 1979 па 1982 год.
За гэтыя чатыры гады Рыгор Іванавіч не толькі па-ранейшаму шмат падарожнічаў па Беларусі, але наведаў амаль усе рэспублікі Савецкага Саюза, пабываў у працяглых паездках на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, двойчы пабываў на Далёкім Усходзе. Акрамя падарожных уражанняў, а таксама працоўных і побытавых зацемак, кнігу дапаўняюць эпіграмы і вершы, якія нідзе раней не друкаваліся.
У прадмове ўкладальніца дзённікаў Наталля Давыдзенка паведамляе, што амаль падрыхтаваны да выдання і чацвёрты выпуск. Папярэднія два пабачылі свет у 2015 годзе.