Смуткуем з нагоды смерці Лявона Шакаўца

24 кастрычніка 2016 года пайшоў з жыцця Лявон Шакавец, сябра праўлення Беларускага таварыства “Прамень” (Латвія) і Саюза беларусаў Латвіі, галоўны рэдактар газеты беларусаў Латвіі “Прамень” (ад 1994 года).

Працуючы ў газеце, рэгулярна беручы ўдзел у імпрэзах таварыства “Прамень”, выступаючы ў складзе ансамбля “Надзея”, спадар Лявон спрыяў пашырэнню беларускай культуры і захаванню нацыянальных традыцый.

За плённую працу па развіццю беларускага друку ў Латвіі Лявон Шакавец у 2004 годзе быў узнагароджаны Ганаровым знакам “Выдатнік друку Беларусі”, у 2005 – Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, у 2006 годзе – медалём Францыска Скарыны.

Смуткуем і выказваем шчырыя спачуванні родным і сябрам спадара Лявона Шакаўца. Вечная яму памяць!

Управа МГА “ЗБС «Бацькаўшчына»”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение