Беларускаму кнігадруку амаль 500 гадоў, і на мінулым тыдні Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Саюз беларускіх пісьменнікаў у межах абвешчанай кампаніі “Пяцісотгоднасць” вызначылі спіс з пяці дзясяткаў найбольш знакавых кніг для Беларусі.
Цяпер настаў час для наступнага этапу – галасаванкі, якая і вызначыць ТОП-20. Галасаванне працягнецца 10 дзён. Меркаванне кожнага важнае! Уважліва глядзіце спіс, аддавайце свае галасы за тыя кнігі, якія, на вашу думку, аказалі значны ўплыў на развіццё нашай краіны і нас саміх, без якіх сённяшняя Беларусь выглядала б інакш!