Сябра Вялікай Рады “Бацькаўшчыны” Любоў Адаскевіч уганараваная медалём Францыска Скарыны

Ад імя Управы Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуем сябра Вялікай Рады, старшыню рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці” Любоў Адаскевіч з уганараваннем дзяржаўнай узнагародай Беларусі – медалём Францыска Скарыны за за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.

Жадаем поспехаў ва ўсіх справах, натхнення і імпэту, аптымізму і новых дасягненняў у грамадскай дзейнасці на карысць пашырэння беларушчыны!


Невялікая ініцыятыўная група, што ўзяла на сябе клопат аб адраджэнні і захаванні беларускіх традыцыяў на Томшчыне, за шаснаццаць гадоў актыўнай дзейнасці пераўтварылася ў таварыства беларускай культуры, плён якога быў днямі адзначаны на самым высокім узроўні. Асветніцкая і даследчыцкая дзейнасць “Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Томскай вобласці” не толькі знаёміць жыхароў Расіі з беларускай нацыянальнай культурай, але і дапамагае адчуць сваю прыналежнасць да яе маладому пакаленню нашчадкаў колішніх перасяленцаў з Беларусі. Адметная рыса беларусаў Томшчыны – няспынная супраца з іншымі рэгіянальнымі расійскімі суполкамі, з суполкамі суседніх краінаў, рэгулярны ўдзел у значных культурных мерапрыемствах, у тым ліку ў З’ездах беларусаў свету, якія ладзіць ЗБС “Бацькаўшчына”.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение