Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі медалём Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
За значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй медаля ўдастоены старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці" Любоў Адаскевіч і старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Аксана Солапава.
Любоў Адаскевіч
Аксана Солапава
Ад імя Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” шчыра віншуем старшыняў арганізацый з узнагародамі і зычым поспехаў ва ўсіх справах, натхнення і імпэту, аптымізму і новых дасягненняў у культурнай, асветніцкай, даследчыцкай дзейнасці!