Беларускаму кнігадруку амаль 500 гадоў. І за гэты час на нашай тэрыторыі былі выдадзеныя тысячы найменняў кніг – папулярных і не вельмі, мастацкіх і публіцыстычных, на мовах, што былі дзяржаўнымі ў розныя часы ў нашай краіне, а таксама на замежных. Яны выдаваліся з рознай інтэнсіўнасцю, на што ўплывалі абставіны і знешнія, і ўнутраныя. І ўсе гэтыя кнігі з’яўляюцца нашай культурнай спадчынай, аднаўленнем, папаўненнем і ўзбагачэннем якой займаецца ўжо сённяшняе пакаленне беларусаў.
З нагоды славутага для нашага народа юбілею, які гістарычна сведчыць пра беларусаў як прагрэсіўную і адукаваную нацыю, Згуртаванне “Бацькаўшчына” і Саюз беларускіх пісьменнікаў у межах абвешчанай кампаніі “Пяцісотгоднасць” запрашаюць разам скласці рэйтынг найбольш знакавых кніг за 500 гадоў беларускага кнігадруку.
Арганізатары просяць вызначыць не лепшую, а найбольш важную кнігу для нашай краіны: аўтарскую ці перакладную, рэнесансную ці новачасную, самае галоўнае – тую, што зрабіла ў свой час уплыў на грамадства ці на пэўную сферу і паўплывала на фармаванне беларускай нацыі.
Прапануем як аснову для абмеркавання спіс з 50-ці кніг. Дапоўніце яго ў каментарах іншымі найменнямі, якія вы лічыце важнымі і якія, на вашу думку, вартыя таго, каб трапіць у 20 самых важных кніг за пяцісотгоддзе. Спіс закрываецца 23 кастрычніка, а 24-га мы абвесцім галасаванне і будзем разам выбіраць ТОП-20 знакавых кніг Беларусі.
1. Францыск Скарына – “Біблія”
2. Фанцыск Скарына – “Малая падарожная кніжыца”
3. Сымон Будны – “Катехізіс”
4. Васіль Цяпінскі – “Евангелле”
5. Мікола Гусоўскі – “Песня пра зубра”
6. “Статут Вялікага княства Літоўскага”
7. Ян Вісліцкі – “Пруская вайна”
8. Андрэй Волан – “Аб палітычнай і грамадзянскай свабодзе”
9. Сімяон Полацкі – “Сад шматколерны”
10. Саламея Пільштынава – “Авантуры майго жыцця”
11. Казімір Лашчынскі – “Трактат аб неіснаванні Бога”
12. Адам Міцкевіч – “Дзяды”
13. Адам Міцкевіч – “Пан Тадэвуш”
14. Ян Баршчэўскі – “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”
15. Іван Насовіч – “Слоўнік беларускай гаворкі”
16. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – “Пінская шляхта”
17. Францішак Багушэвіч – “Дудка беларуская”
18. Яўхім Карскі – “Белорусы”
19. Янка Купала – “Жалейка”
20. Якуб Колас – “Новая зямля”
21. Максім Багдановіч – “Вянок”
22. Вацлаў Ластоўскі – “Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік”
23. Максім Гарэцкі – “На імперыцялістычнай вайне”
24. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) – “Адвечным шляхам”
25. Ядвігін Ш. – “Золата”
27. Лукаш Калюга – “Нядоля Заблоцкіх”
28. Натальля Арсеньева – “Пад сінім небам”
29. Андрэй Мрый – “Запіскі Самсона Самсуя”
30. Уладзімір Жылка – “На ростані”
31. Міхась Зарэцкі – “Голы звер”
32. Францішак Аляхновіч – “У кіпцюрах ГПУ”
33. Кузьма Чорны – “Сястра”
34. Сяргей Пясецкі – “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”
35. Уладзімір Дубоўка – “Выбраныя творы”
36. Іван Мележ – “Людзі на балоце”
37. Янка Брыль – “Золак, убачаны здалёк”
38. Янка Брыль, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік — “Я з вогненнай вёскі”
39. Васіль Быкаў – “Знак бяды”
40. Міхась Стральцоў – “Выбранае”
41. Уладзімір Караткевіч – “Каласы пад сярпом тваім”
42. Ларыса Геніюш – “Споведзь”
43. Янка Юхнавец – “Яно”
44. Святлана Алексіевіч – “У войны не женское лицо”
45. Мікола Ўлашчык – “Была такая вёска”
46. Ян Пятроўскі – “Плятон” (кнігі дыялогаў Платона, перакладзеныя з старагрэцкай мовы).
47. Аляксандр Грыцанаў – “История философии” (энцыклапедыя)
48. Рыгор Барадулін – “Здубавецце”
49. Уладзімір Абушэнка – “Основания культурсоциологии”
50. Уладзімір Конан – “Адам Бабарэка”