Шаноўныя прадстаўнікі беларускай дыяспары, патрэбная вашая дапамога!

Міжнародная каманда, якая складаецца з ОДБ Брусель, TNU Network University, моладзевай арганізацыі “New Faces”, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шэрагу прафесійных незалежных экспертаў, ладзіць анлайнавую праграму па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву. Праграма мае на мэце спрасціць магчымасць удзелу працоўных эмігрантаў у справе развіцця роднай краіны, але для гэтага патрэбныя ментары з ліку прадстаўнікоў дыяспары з досведам стварэння і кіравання прадпрыемствамі.

Пасля бясплатнага анлайнавага навучання «настаўніцтву» ментарскай задачай стане заахвочванне, каментаванне і крытыка ўдзельнікаў праграмы навучання на працягу 26 тыдняў (прыкладна па адной гадзіне на тыдзень).

Ранейшы досвед паказвае, што ментарская дзейнасць дае магчымасць атрымаць карысны досвед, наладзіць доўгатэрміновыя асабістыя і дзелавыя сувязі.

Падрабязнасці глядзіце на сайце ОДБ Брусель.