Віншуем Алеся Пашкевіча!

11 верасня дзень Народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Алесь Пашкевіч (Беларусь).

Сардэчна віншуем дарагога імянінніка са святам і зычым шчасця, здароўя, радасці, натхенння і плёну ў скарэнні новых вяршыняў у творчасці!