Памёр Юрый Хадыка

11 верасня ад нас пайшоў Юрый Хадыка, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук і аўтарытэтны знаўца царкоўнага жывапісу, шматгадовы сябра Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Яму было 78 гадоў. Апошнія месяцы жыў у штаце Каларада у свайго сына Канстанціна, які і паведаміў сумную навіну.

У 1969 годзе арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнні старажытнабеларускага мастацтва, браў удзел у зборы матэрыялаў і напісаньні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».

У 1975 годзе ўзначаліў секцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў.

У 1979 годзе адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.

З 1988 па 2007 год быў намеснікам старшыні БНФ.

З 1997 па 2000 год уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хельсінскага камітэта.

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сям’і і сябрам Юрыя Хадыкі. Вечная і светлая яму памяць!